FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить голубиную почтуВойти и проверить голубиную почту   ПрилунитьсяПрилуниться 

Легальнасць. Рэарганізацыя. Прагрэс.
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум Баронов -> Баронские беседы
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alyaksandr
Гость





СообщениеДобавлено: 21 Май 2015 23:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Андрэй Караткевіч писал(а):
Выбарчы Кодэкс Ордэну Баронаў (скарочана ВКОБ)

I Асноўныя Палажэнні

§1
Выбары з'яўляюцца агульнымі, яўнымі і роўнымі
§2
ВКОБ акрэслівае правілы вылучэння кандыдатаў, правядзенне і легальнасць выбараў ў наступныя выбарныя структуры Ордэнa
- Прэм'ер-Барон (скарочана ПБ)
- Рэвізійная Камісія Ордэнa (скарочана РКО)
- Выбарчая Камісія Ордэнa (скарочана ВКО)
§3
Прымаць удзел у выбарах можна толькі асабіста (асабіста са свайго аккаунту, яўна і згодна з правіламі); не дазваляецца да- і паслятэрміновае галасаванне (хіба што ёсць выключэнні ў Асобных Палажэннях ВКОБ), галасаванне па-за прызначаным ВБОК месцам галасавання, галасаванне праз іншых асобаў, у тым ліку чальцоў Ордэнa
§4
Галасаваць можна толькі адзін раз у паасобныя выбарныя структуры Ордэнa
§5
Выбары адбываюцца ў нядзелю ад 00:00 да 24:00 менскага часу
§6
Складанне скаргаў у РКО адбываецца ў тэрміне 3 поўных дзён ад моманту абвяшчэння вынікаў выбараў Старшынём Выбарчай Камісіі (скарочана СВК); РКО мае абавязак разгледзець скаргі і аднесціся да іх на працягу 3 поўных дзён
§7
Афіцыяльныя вынікі выбараў абвяшчаюцца не пазней за 12 гадзін ад моманту іх заканчэння
§8
Месцам правядзення выбараў з'яўляецца адпаведная галінка Форумa Баронаў http://forum.slutskpower.ru (хіба што ёсць выключэнні ў Асобных Палажэннях ВКОБ)
§9
Да назірання за выбарамі і выражэння меркаванняў у рамках Правілаў Форумa наконт іх правядзення і легальнасці дапускаюцца ўсе жадаючыя; як арганізацыі, так і паасобныя карыстальнікі інтэрнэту
§10
Правілы галасавання абвяшчае СВК не пазней за 1 тыдзень да моманту іх пачатку
§11
Выбары абвяшчаюцца СВК за 1 месяц да галасавання

II Выбарчае права

§1
Як актыўным, так і пасіўным выбарчым правам могуць карыстацца выключна чальцы Ордэнa, якія знаходзяцца ў Рэестры Чальцоў Ордэнa (скарочана Рэестр; хіба што ёсць выключэнні ў Асобных Палажэннях ВКОБ)
§2
Да выбараў не дапускаюцца чальцы Ордэнa, у дачыненні да якіх на момант правядзення выбараў праводзіцца працэдура Вотуму Недаверу да чальца Ордэнa

III Кандыдаты і выбарчая кампанія

§1
Кандыдатам у выбарныя структуры Ордэнa становіцца чалец Ордэнa, які выразіў выразную згоду на балатаванне шляхам вылучэння яго прынамсі 1 іншым чальцом Ордэнa або метадам самавылучэння
§2
Рэгістрацыя кандыдатаў адбываецца ў тэрміне не раней за 1 месяц і не пазней за 2 тыдні да галасавання
§3
Кандыдаты на пасады ў выбарныя структуры арганізуюцца ў штабы кандыдатаў; у штабы кандыдатаў могуць уваходзіць усе жадаючыя
§4
Выбарчая кампанія праводзіцца не раней за 1 месяц і не пазней за 00:00 у суботу перад днем галасавання
§5
Выбарчая цішыня абвяшчаецца ад суботы 00:00 перад днем галасавання да нядзелі 24:00 у дзень галасавання
§6
Выбарчыя кампаніі фінансуюцца кандыдатамі з іх уласных сродкаў; бюджэты выбарчых кампаній не абмежаваныя
§7
Кожны кандыдат мае права зняць сваю кандыдатуру без абяшчэння прычыны
п1. кандыдат можа зняць сваю кандыдатуру да 00:00 у нядзелю ў дзень галасавання
п2. у такім выпадку галасы, якія выбаршчыкі аддадуць за яго, будуць несапраўднымі
п3. у выпадку зняцця кандыдатуры да 12:00 пятніцы перад днем галасавання кандыдат выкрэсліваецца з ліку кандыдатаў без санкцый
п4. у выпадку зняцця кандыдатуры ў тэрміне ад пятніцы 12:00 перад днем галасавання да нядзелі 00:00 у дзень галасавання кандыдат-чалец Ордэнa пазбаўляецца пасіўнага выбарчага права тэрмінам на 3 гады

IV Выбарчы і рэвізійны органы

§1
Адзіным выбарчым органам Ордэна з'яўляецца ВКО
§2
Склад ВКО і РКО налічвае не менш за 2 і не больш за 3 асобы; пераможцамі выбараў у РКО i ВКО з'яўляюцца 3 кандыдаты з найбольшай колькасцю галасоў на выбарах у ВКО і РКО адпаведна
§3
Чальцы ВКО і РКО выбіраюцца тэрмінам на 2 гады
§4
Пасады Старшыні ВКО і РКО займаюць кандыдаты з найбольшым адсоткам галасоў на выбарах у ВКО і РКО адпаведна
§5
Скаргі звязаныя з легальнасцю правядзення выбараў і падлікам галасоў прымае і разглядае РКО
§6
Чальцы ВКО і РКО не маюць права займаць аніякіх іншых пасад у выбарных структурах Ордэна

V Выбары Прэм'ер-Барона

§1
ПБ абіраецца тэрмінам на 2 гады
§2
Колькасць тэрмінаў, які можа займаць чалец Ордэна на пасадзе ПБ, неабмежаваная; аднак на пасадзе ПБ можна знаходзіцца не больш за 2 тэрміны запар
§3
Новаабраны ПБ складае прысягу ў апошні дзень знаходжання на пасадзе папярэдняга ПБ, пасля чаго паўнамоцтвы новаабранага ПБ уступаюць у сілу
§4
Пераможцам выбараў на пасаду становіцца кандыдат, які атрымаў 50%+1 голас ад колькасці Баронаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні
§5
Калі нікому з кандыдатаў не ўдалося атрымаць неабходную колькасць галасоў у першым туры, ВКО прызначае другі тур выбараў, у які праходзяць 2 кандыдаты з найбольшай колькасцю галасоў у першым туры
§6
Другі тур праводзіцца праз тыдзень пасля першага тура выбараў на пасаду ПБ
§7
Прэм'ер-Барон не можа займаць аніякіх іншых пасад у выбарных органах Ордэна

VI Працэдура Вотуму Недаверу да чальца Ордэнa (ПВН)

§1
ПВН можа распачаць група Баронаў або Найвышэшая Рада Баронаў (скарочана НРБ)
§2
ПВН пачынаецца ад моманту яснага, адназначнага выражэння Недаверу ў дачыненні да чальца Ордэнa групай Баронаў у колькасці не менш за 30% ад колькасці дзейсных чальцоў Ордэнa ў адпаведным да гэтага месцы
§3
ПВН адбываецца на працягу 3 поўных дзён ад моманту яе легальнага пачатку і праводзіцца метадам акламацыі; хаця б адзін голас супраціву (вета) любога дзейснага Барона пераводзіць ПВН ў выбарчую плоскасць
§4
Выбарчая ПВН адбываецца шляхам галасавання ўсіх дзейсных Баронаў і лічыцца легальнай у тым выпадку, калі Вотум Недаверу ў дачыненні да чальца Ордэнa выразяць больш за 75% усіх Баронаў, якія знаходзяцца ў Рэестры
§5
ПВН можа распачаць НРБ у поўным складзе; у такім выпадку адразу пачынаецца выбарчая ПВН
§6
Галасаванне над Вотумам Недаверу адбываецца на працягу трох поўных дзён ад моманту выражэння першага вета да ПВН

VII Працэдура імпічменту ПБ

§1
Працэдуру імпічменту ПБ абавязана распачаць ВКО на ўнёсак а) групы Баронаў у колькасці не менш за 7 асобаў з Рэестру б) НРБ колькасцю галасоў не менш за 3 в) РКО у поўным складзе
§2
Працэдура галасавання над імпічментам адбываецца на працягу 3 поўных дзён ад яе легальнага пачатку
§3
Імпічмент лічыцца здзейсненым, калі за яго прагаласуюць не менш за 2/3 усіх Баронаў з Рэестру
§4
СВК мае абавязак падаць афіцыйныя вынікі галасавання над імпічментам не пазней за 12 гадзін ад моманту заканчэння галасавання
§5
У выпадку, калі працэдура імпічменту здабывае небходную колькасць галасоў, ПБ а) траціць свае паўнамоцтвы ў момант абвяшчэння вынікаў галасавання б) аўтаматычна выключаецца са складу НРБ; часовыя паўнамоцтвы ПБ пераходзяць да НРБ; адначова пачынаецца працэдура датэрміновых выбараў на пасаду ПБ (гл. І §11)
§6
У выпадку, калі ў выніку галасавання працэдура імпічменту не здабывае небходнай колькасці галасоў, наступная працэдура імпічменту не можа пачацца раней за 1 год ад абвяшчэння вынікаў галасавання над імпічментам

VIII Асобныя Палажэнні

§1
У асобных выпадках НРБ у поўным складзе можа дазволіць чальцу Ордэнa галасаваць датэрмінова, калі існуюць падставы да гэтага; у такім выпадку чалец Ордэнa павінен не раней за 2 тыдні да галасавання адправіць на Форуме Баронаў прыватнае паведамленне-голас на імя СВК
§2
Месца правядзення выбараў, зацверджанае ВКОБ, можа быць змененае па наступных прычынах:
- змена даменнага імя Форумa
- немагчымасць правесці выбары на існуючым рэсурсе па тэхнічных прычынах
- па любой іншай прычыне, але рашэннем НРБ у поўным складзе
§3
Пасіўным выбарчым правам на балатаванне ў ВКО могуць скарыстацца юзеры Форумa Баронаў, якія не належаць да Ордэнa; аднак вылучыць іх могуць выключна чальцы Ордэнa у колькасці больш за 7 чалавек



Да апрацавання:
Функцыя Прэм'ер-Барона
Функцыя Вялікага Магістра (скасаваць, пакінуць пажыццёвы ганаровы тытул ВМ Esquire)
MVP Форумa (замацаваць правілы выбараў, каб не рабіць гэта штогод)
Найвышэшая Рада Баронаў (прапаную наступны склад Рады: ПБ, Старшыня Рэвізійнай Камісіі, Старшыня Выбарчай Камісіі, MVP)
Рэвізійная Камісія
Выбарчая Камісія

Статут Ордэну
Голосовать когда собираетесь?
Вернуться к началу
Arseny
Гость





СообщениеДобавлено: 21 Май 2015 23:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ВБ alyaksandr, уже проголосовали давно!

я правда не читал. Каюсь. увы мне увы. Но много букв. да и АК обижать не хочу.
Вернуться к началу
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум Баронов -> Баронские беседы Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4
Страница 4 из 4

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах