FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить голубиную почтуВойти и проверить голубиную почту   ПрилунитьсяПрилуниться 

БЕЛАРУСКАЯ IМПЭРЫЯ
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4 ... 32, 33, 34  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум Баронов -> Баронские беседы
Предыдущая тема :: Следующая тема  

Якая песня павінна быць гімнам Беларусі?
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі»
10%
 10%  [ 3 ]
«Магутны Божа»
13%
 13%  [ 4 ]
«Пагоня»
23%
 23%  [ 7 ]
«Не загаснуць зоркі ў небе»
6%
 6%  [ 2 ]
«Радзіма мая дарагая»
3%
 3%  [ 1 ]
«Полацкі сшытак»
3%
 3%  [ 1 ]
«Мы - беларусы, мірныя людзі»
3%
 3%  [ 1 ]
«Жыве Беларусь»
23%
 23%  [ 7 ]
«Развітанне з Радзімай»
3%
 3%  [ 1 ]
Іншы варыянт (у каментах)
10%
 10%  [ 3 ]
Всего голосов : 30

Автор Сообщение
Melisa
Алмазная Донна


Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 498
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 13 Апр 2013 20:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Пецярбургу аднавіліся набажэнствы на беларускай мове

http://shuum.ru/news/17779

Вось яно як ))
_________________
- Жыццё кароткае, як захад. Вось
сонца над вадою, а вось - у Дняпры.
- Ты не верыш у рай?
- Так не бывае, каб і тут і там
было добра. А мне добра тут.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
saopaulo



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 7680

СообщениеДобавлено: 13 Апр 2013 22:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Melisa, Вялiкая Баранэса, Беларускi Чацьвер у маiм сэрцы і на вуснах!)
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Melisa
Алмазная Донна


Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 498
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 13 Апр 2013 22:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, Вялікі Барон saopaulo!!! Smile
Мне насамрэч будзе прыемна чуць/бачыць пашырэньне ўжываньня беларускай мовы на нашым шляхетным Форуме !!! Smile
_________________
- Жыццё кароткае, як захад. Вось
сонца над вадою, а вось - у Дняпры.
- Ты не верыш у рай?
- Так не бывае, каб і тут і там
было добра. А мне добра тут.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 10:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Таму ўводзім 2 правілы )))
1. На гэтай галінке беларуская мова - абавязковая !
2. Адзін дзень на тыдні на нашым Форуме - выключна беларускамоўны! Кожны ўдзельнік Форума сам вырашае, які дзень тыдня для яго - беларускамоўны! )))

А я супраць. Гэтая тэма - гата запрашэнне, а не загад.
І я не падтрымліваю "рыбныя чацвяргі". Позерства гэта.
Калі чалавек хоча, то нішто не перашкодзіць яму размаўляць па-беларуску ў любы дзень.

Калі пажадаеце, да беларушчыны трэба прыйсці. Самому. Без прымусу і правілаў. Магчыма, пачытаўшы гэтую галінку, хтосьці зменіць свае погляды на мову зносін. Буду шчыра ўзрадаваны. Але толькі калі чалавек гэта зробіць сам асабіста, толькі тады можна чакаць, што гэта не часовая з'ява.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Melisa
Алмазная Донна


Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 498
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 11:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шаноўны vik21 ! Smile))

Вашыя меркаваньні па пашырэньню плыні беларушчыны і яе абуджэньню і развіцьцю ў душы кожнага з нас вельмі істотны!!! Таму падтрымліваю кожнае Вашае слова !!!
Акрамя аднаго! Гэта не
Цитата:
пазёрства

Гэта акцыя, флэш-моб, грамадскі ўчынак, памкненьне душы, што заўгодна, але не пазерства. Гэта акцыя ў падтрымку беларускай мовы, нашай сакавітай і мілагучнай, адной з найпрыгажэйшых у сьвеце беларускай мовы, якая на думку ЮНЭСКА стаіць на шляху выміраньня. І ад кожнага з нас залежыць, будзе яна жыць, ці памрэ. Мова - душа народа. Зьнікне наша мова - зьніке наш народ!

Мне падаецца, што прапанова спрабаваць спачатку хаця б на адзін дзень на тыдні (па выбару ўдзельніка) размаўляць па-беларуску будзе станоўча ўплываць на асобу, падштурхоўваць да беларушчыны, але толькі ў тым выпадку, калі гэтая асоба жадае. Беларуская і расейская мовы, канешне, падобныя, але ўсё ж - розныя і пераход адразу і назаўжды, Вы ж самі ведаеце, не адбываецца! Любую мову трэба вывучаць, для кожнай мовы неабходна практыка. І падтрамка! І у нас, на жаль, бракуе беларускамоўнага асяроддзя.
Шаноўны vik21, канешне ж, Вы правы
Цитата:
Калі чалавек хоча, то нішто не перашкодзіць яму размаўляць па-беларуску ў любы дзень.


Таму прапаную зьмяненьні ў правілы* )))
1. На гэтай галінке беларуская мова - пажаданая, на Форуме - вітаецца ! Smile
2. Адзін дзень на тыдні на нашым Форуме - беларускамоўны! Кожны ўдзельнік Форума сам вырашае, які дзень тыдня для яго - беларускамоўны! Cool

* Правілы носяць рэкамендацыйны характар і меры пакараньня за іх парушэньня не прадуглежданыя Cool
Заўвагі і прапановы вітаюцца Cool

З павагай, Melisa
_________________
- Жыццё кароткае, як захад. Вось
сонца над вадою, а вось - у Дняпры.
- Ты не верыш у рай?
- Так не бывае, каб і тут і там
было добра. А мне добра тут.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Goleiro01



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 1245

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 11:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шаноўная Вялiкая Баранэса Melisa!

Дазволю сабе крышачку ўдакладнiць Вашу прапанову: на гэта галiнцы беларуская мова - абавязковая! :))
_________________
Сon rispetto, Георгий Чеховский
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Goleiro01



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 1245

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 11:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вiталь Радзiвонаў аб беларускай мове:
http://goals.by/football/news/178164
_________________
Сon rispetto, Георгий Чеховский
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 11:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паважаная Melisa, аберуч - за!
Goleiro01, ды не трэба ствараць тут беларускамоўнае гета.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Goleiro01



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 1245

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шаноўны vik21!
Прабачце, але Ваша параўнанне не магу лiчыць карэктным. Родная мова не можа знаходзiцца ў гета, але павiнна быць пад абаронай. Сумеснымi намаганнямi наведвальнiкаў гэтай галiнкi такая абарона (прынамсi, тут, дзе няма i не можа быць гарфiлдападобных карыстальнiкаў) будзе забяспечана.
Зрэшты, Вам, як топiкстартару, магчыма, перспектывы гэтай галiнкi бачацца iнакш...
_________________
Сon rispetto, Георгий Чеховский
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Goleiro01 писал(а):
Вiталь Радзiвонаў аб беларускай мове:
http://goals.by/football/news/178164

Віталя, ён Профі!
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Herostratos



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 2806

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Андрэй Караткевіч писал(а):

А ВБ Герострат увогуле не будзе мець моўнае праблемы ў Дзень, бо здаецца мне, размаўляе па-беларуску


Так, я размаўляю па-беларуску. Але лексiкон у мяне даволi сцiплы i да таго ж я часам блытаю беларускiя словы з украiнскiмi.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Goleiro01 писал(а):
Шаноўны vik21!
Прабачце, але Ваша параўнанне не магу лiчыць карэктным. Родная мова не можа знаходзiцца ў гета, але павiнна быць пад абаронай. Сумеснымi намаганнямi наведвальнiкаў гэтай галiнкi такая абарона (прынамсi, тут, дзе няма i не можа быць гарфiлдападобных карыстальнiкаў) будзе забяспечана.
Зрэшты, Вам, як топiкстартару, магчыма, перспектывы гэтай галiнкi бачацца iнакш...

Я не хачу і не буду спрачацца. Паўтару толькі, што гэтая тэма (што тут, што на ПБ) задумвалася як прапанова, як мэсыдж! І знайшліся людзі, якія падтрымалі яго! Вось галоўнае! А так атрымоўваецца сапраўднае гета: вось тут я патрыёт і буду па-беларуску, а вось тут (у суседніх тэмах!) буду па-расейску, таму што там абавязкова, а тут - не. Калі чалавек хоча тут пісаць па-беларуску - дзякуй Богу, толькі рады буду. Але я не хачу, каб губляўся сэнс, якія закладваўся першапачаткова.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Goleiro01



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 1245

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шаноўны vik21!
Дзякуй за Вашу рашучасць, прынцыповасць i паслядоўнасць!
_________________
Сon rispetto, Георгий Чеховский
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 12:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паважаны Goleiro01, дзякуй за паразуменне!
_________________
Дзе мой край? Там дзе людзi нiколi ня будуць рабамi! (с) У. Караткевіч

Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Андрэй Караткевіч



Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 1946
Откуда: Магілёў/Warszawa

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 14:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Herostratos писал(а):
Так, я размаўляю па-беларуску. Але лексiкон у мяне даволi сцiплы i да таго ж я часам блытаю беларускiя словы з украiнскiмi.
Так, Барон, бачыў калісьці. Што мяне асабіста шчыра ўзрадавала.
А пытанне сціпласці лексікону... Не ведаю, але і тады, калі чытаў Цябе беларускамоўнага першы раз і цяпер маю ўражанне, што не лексікон сціплы, а Ты Smile
Рэспект, сур'ёзна. У сітуацыі заняпаду беларускае мовы і агульнага стаўлення да яе ейных носьбітаў, беларускамоўныя небеларусы - з'ява годная асаблівае ўвагі і пашаны
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
nite



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 5772

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 14:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

я не люблю пiсаць па-беларуску, але размауляць - вельмi, добра, што маю такую магчымасць, маю кола беларускамоуных сяброу.
_________________
Ибо был он ну ваще...
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Herostratos



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 2806

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 15:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Андрэй Караткевіч, не, ну лексiкон не тое каб зусiм сцiплы, я без анiякiх праблем магу выказаць сваю думку. Але я не магу размаўляць так, як мне падабаецца: ужываючы розныя малараспаўсюджаныя словы, якiя знаходзяцца па-за сярэднестатыстычным штодзённым лексiконам.

Да таго ж мой камп'ютэр не мае беларускай раскладкi, i каб напicаць лiтару "i", я кожны раз вымушаны пераключацца на ангельскую, а "ў" дык i ўвогуле шукаць на старонцы i карыстацца копiпастам. Вельмi марудна, асаблiва калi рабiць гэта ўвесь чацьвер. Вось ты неўзабаве збiраешся набыць прадукцыю Apple, а яны так зняважлiва ставяцца да беларускай мовы :(
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 16:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Вось ты неўзабаве збiраешся набыць прадукцыю Apple, а яны так зняважлiва ставяцца да беларускай мовы Sad

О, гэта вялiкi трабл. "I" ангельскае, а "ÿ" - нацiскаеш i трымаеш "у"(iгрэк).
Таму, бывае, i пераходжу на расейшчыну...
_________________
Дзе мой край? Там дзе людзi нiколi ня будуць рабамi! (с) У. Караткевіч

Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
saopaulo



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 7680

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 22:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Я не хачу і не буду спрачацца. Паўтару толькі, што гэтая тэма (што тут, што на ПБ) задумвалася як прапанова, як мэсыдж! І знайшліся людзі, якія падтрымалі яго! Вось галоўнае! А так атрымоўваецца сапраўднае гета: вось тут я патрыёт і буду па-беларуску, а вось тут (у суседніх тэмах!) буду па-расейску, таму што там абавязкова, а тут - не. Калі чалавек хоча тут пісаць па-беларуску - дзякуй Богу, толькі рады буду. Але я не хачу, каб губляўся сэнс, якія закладваўся першапачаткова.

Кожны ідзе сваёй дарогай. Ад інэрцыі масавай свядомасці проста так не адмахнешся. У дадзеным выпадку для кагосьці - гэта можа быць першы крок. Хай знарочыста фармальны, такі сабе штучны рытуал, але магчыма менавіта ён дапаможа прыйсці да больш сур'ёзных рашэнняў. Чаму не?
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 22:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

saopaulo писал(а):
Чаму не?

Вы пра што? )
Чаму супраць прымусу? Ну, вось такія я свабодалюбівы ідыёт )
_________________
Дзе мой край? Там дзе людзi нiколi ня будуць рабамi! (с) У. Караткевіч

Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
saopaulo



Зарегистрирован: 07.04.2013
Сообщения: 7680

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 22:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

vik21 чаму прымус?) Не было і няма тут ніякіх прымусаў! Магчыма сфармулявалі гэтую ідэю, трохі ў прамалінейным стылі...Ну дык тое, імхо - дэталі)
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 23:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

saopaulo писал(а):
чаму прымус?) Не было і няма тут ніякіх прымусаў!

Дык не бачу праблемаў Wink Працягваем камунікаваць!
_________________
Дзе мой край? Там дзе людзi нiколi ня будуць рабамi! (с) У. Караткевіч

Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Melisa
Алмазная Донна


Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 498
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 23:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

saopaulo писал(а):

Кожны ідзе сваёй дарогай. Ад інэрцыі масавай свядомасці проста так не адмахнешся. У дадзеным выпадку для кагосьці - гэта можа быць першы крок. Хай знарочыста фармальны, такі сабе штучны рытуал, але магчыма менавіта ён дапаможа прыйсці да больш сур'ёзных рашэнняў. Чаму не?


Так, шаноўнае спадарства!!!

Як гаворыць народная мудрасьць "Вялікі шлях пачынаецца з першага кроку".
Дзякуй за падтрымку і паразуменьне, шаноўныя Vik21, saopaulo, Георгий Чеховский, Андрэй Караткевіч ! Cool
_________________
- Жыццё кароткае, як захад. Вось
сонца над вадою, а вось - у Дняпры.
- Ты не верыш у рай?
- Так не бывае, каб і тут і там
было добра. А мне добра тут.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Melisa
Алмазная Донна


Зарегистрирован: 08.04.2013
Сообщения: 498
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 23:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

vik21 писал(а):
Goleiro01 писал(а):
Вiталь Радзiвонаў аб беларускай мове:
http://goals.by/football/news/178164

Віталя, ён Профі!

Рэспект спадару Віталю !!!
_________________
- Жыццё кароткае, як захад. Вось
сонца над вадою, а вось - у Дняпры.
- Ты не верыш у рай?
- Так не бывае, каб і тут і там
было добра. А мне добра тут.
Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
vik21



Зарегистрирован: 10.04.2013
Сообщения: 192

СообщениеДобавлено: 14 Апр 2013 23:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Melisa, я перадам )
_________________
Дзе мой край? Там дзе людзi нiколi ня будуць рабамi! (с) У. Караткевіч

Вернуться к началу
А давайте посмотрим кто это такой тут интересный! Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум Баронов -> Баронские беседы Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4 ... 32, 33, 34  След.
Страница 3 из 34

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах